Latest posts
-
На могілках

Алесь Адамовіч пахаваны побач з братам, які памёр у 1992 годзе, недалёка – магілы бацькоў, бабулі. У 2014 годзе памерла жонка Адамовіча Вера Сямёнаўна. Пахавалі яе побач з мужам. У Менску жыве дачка Алеся Адамовіча Наталля, яна працуе ў літаратурным музеі Якуба Коласа. Алесь Адамовіч, прадчуваючы хуткую смерць, наказаў, каб яго пахавалі тут, у роднай…
-
Па дарозе на могілкі

Наступны пункт нашай экскурсіі – могілкі, на якіх пахаваныя Алесь Адамовіч, ягоныя бацькі, бабуля, брат і жонка. Да могілак найхутчэй можна даехаць на машыне – маршрут можна падгледзець у аплікацыі. Па дарозе да могілак распавядзем вам пра тое, як Адамовіч сышоў з жыцця і які здабытак пакінуў нашчадкам. У 1994 годзе на праваслаўныя Каляды і…
-
Бюст

Урачыстае адкрыццё бюсту пісьменніка, які вы перад сабой бачыце, адбылося 9 лістапада 2019 года. Эскіз помніка выканалі вядомыя скульптары Генік Лойка і Яўген Білей. Бюст вырабіў Генік Лойка. Помнік паўстаў на сродкі, сабраныя з дапамогай краўдфандынгу. Ініцыятарам кампаніі, як мы ўжо згадвалі, быў бабруйскі актывіст Андрусь Архіпенка. Збор грошай падтрымалі вядомыя грамадскія дзеячы. Значныя сумы…
-
Па дарозе ад аптэкі да бюста

Пакуль вы ідзяце, паслухайце яшчэ крыху пра жыццё і творчасць пісьменніка. Калі пераходзіце дарогу, абавязкова стаўце запіс на паўзу. Саша Адамовіч вярнуўся ў Глушу ў 1945 годзе, пасля сканчэння вайны. Да гэтага, пасля вызвалення Бабруйшчыны, ён год пражыў у сваякоў у Расеі. Калі вярнуўся, экстэрнам здаў экзамены за сярэднюю школу і паступіў на філалагічны факультэт…
-
Аптэка

Ад дому Адамовічаў запрашаем вас зноў перайсці дарогу і прайсці крыху ўправа – пакуль па сваім левым баку не ўбачыць драўляную хату бірузовага колеру з закалочанымі вокнамі. Там спыніцеся. Гэты бірузовы домік – тая самая аптэка, дзе працавала маці Алеся Адамовіча. А падчас Другой сусветнай вайны яна разам з дзецьмі тут нават жыла некаторы час.…
-
Скансэн

Каб трапіць на пляцоўку «Цэнтру рамёстваў», трэба з вуліцы Адамовіча павярнуць направа. Музей пад адкрытым небам, падобны да таго, што працуе ў вёсцы Строчыцы пад Менскам, тут планаваўся на пачатку 1990-х гадоў. Напрыканцы 1980-х гадоў у Глушу сталі звазіць драўляныя будынкі з Бабруйскага раёну і ваколіцаў – цікавыя ўзоры традыцыйнай архітэктуры, якія не выкарыстоўваліся і…
-
Па дарозе ад дому Адамовічаў да скансэну

А пакуль вы ідзяце, мы крыху распавядзем вам уласна пра Глушу. Цяпер гэта пасёлак, цэнтр Глушанскага сельсавету. Да 23 студзеня 2013 года ён меў статус пасёлку гарадскога тыпу. Глуша была заснаваная ў сувязі з будаўніцтвам тут шклозаводу ў 1896 годзе і развіццём дрэваапрацоўчых промыслаў. На шклозаводзе цягам дзесяцігоддзяў выраблялі бутэлькі рознай ёмістасці, лямпавае і аконнае…
-
Дом Адамовічаў

У гэтым доме пасля вайны пачала жыць сям’я Адамовічаў. Надзел зямлі атрымаў яшчэ бацька пісьменніка Міхаіл Іосіфавіч Адамовіч, але пасля яго ранняга сыходу з жыцця ў 1948 годзе, сыны Яўген і Аляксандр, атрымаўшы адукацыію і пачаўшы працаваць, пабудавалі дом, у які ў 1958 годзе перашла з аптэкі Ганна Мітрафанаўна Адамовіч з унучкай Наташай. Мы завем…
-
Вуліца Адамовіча

Постаць Алеся Адамовіча, яго значэнне для нашай літаратуры застаюцца недаацэненымі. Ды і не толькі для літаратуры – для нашага грамадства. Васіль Быкаў называў яго «постаццю еўрапейскага маштаба». У той жа час Адамовіча параўноўваюць з Вацлавам Гавалам. Зацяты барацьбіт за мір на зямлі, супраць атаму – як ваеннага, так і мірнага, за свабоду слова. Драматург Васіль…
-
Прыпынак Адамовіча

Вітаем вас у Глушы, шаноўнае спадарства! Гэты пасёлак – малая радзіма славутага беларускага пісьменніка Алеся Адамовіча. Мы распавядзем вам пра ягонае жыццё, дзейнасць, ролю ў беларускай літаратуры і грамадскай дзейнасці, і правядзем па галоўных мясцінах, звязаных з літаратарам. У любы момант вы можаце паставіць экскурсію на паўзу, каб больш дэталёва азнаёміцца з аб’ектамі, пра якія…